Рэкорд па гіравым спорце ўсталяваны на «Славянскім базары» (15.07.2019)
Беларуская федэрацыя майстроў гіравога спорту і сілавога жонгліравання правяла на «Славянскім базары» паказальныя выступленні спартсменаў. Сілач з Гродна Яўгеній Назарэвіч падняў 75 разоў 50-кілаграмовую гіру. Сваё дасягненне спартсмен прысвяціў 75-годдзю вызвалення Беларусі. За выступленнямі гіравікоў назіраў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.