У Браславе з'явілася ўласная набярэжная (26.07.2019)

У Браславе пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі набярэжную возера Дрывяты, дзе цяпер ёсць пірсы і фантаны, скейт-парк, веладарожкі і многае іншае. Гэта адзін з сотні аб'ектаў, якія з'явяцца або абновяцца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Нашы карэспандэнты прагуляліся па вуліцах турыстычнага цэнтра і паназіралі за тым, як ён змяняецца.