Кадравыя рашэнні: прызначаны новы памочнік Прэзідэнта (01.08.2019)
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Анатоля Ліневіча памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Віцебскай вобласці. Новага памочніка актыву рэгіёна прадставіў і ўручыў службовае пасведчанне намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Ён адзначыў вялікі кіраўніцкі досвед і прафесіяналізм Анатоля Ліневіча.