Сучасныя тэхналёгіі нарыхтоўкі кармоў на палёх Аршанскага раёна (07.08.2019)

Сучасныя тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў змяняюць беларускі пейзаж. На нашых палях ужо практычна не ўбачыш стогаў сена, акосы ўшчэнт усеяны велізарнымі белымі рулонамі. Калі вы не ведалі, то адкрыем сакрэт – там унутры запячатаны корм для кароў. Кансервы для бурёнак выклікаюць цалкам сабе апетытныя асацыяцыі і ў людзей, далёкіх ад сельгасвытворчасці. Яны нагадваюць зефір (салодкаежкам ужо дакладна). Здаецца, што нехта раскідаў па палях гіганцкія кавалачкі маршмелоў. Здымачная група ТРК «Віцебск» адправілася ў Аршанскі раён, каб высветліць, з чаго і як рыхтуюць прысмак для бурёнак. Тэлерадыёкампанія «Віцебск» © 2019