Ушацкі раён адзначыў 95-годдзе з дня ўтварэння (16.09.2019)
Ушацкі раён адзначыў 95-годдзе з дня ўтварэння. Адным з найбольш значных падарункаў да свята стала адкрыццё ў райцэнтры пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі ясляў-сада №3. Навасёламі да дзяцей завітаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.