У Аршанскім раёне адкрылі сацыякультурны цэнтр (16.09.2019)

Цэнтр адукацыйных, культурных і сацыяльных паслуг адкрылі ў аграгарадку Борздаўка. Гэты сацыякультурны цэнтр – аб'ект для Віцебскай вобласці ўнікальны. Пад адным дахам знаходзяцца спартыўная і актавая залы, танцавальны клас, кабінет дамаводства і майстэрні. Акрамя гэтага тут размясціліся бібліятэка, пошта і фельчарска-акушэрскі пункт. Урачыстае адкрыццё прайшло з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва.