У Віцебску ўзнагародзілі найлепшых работнікаў культуры (11.10.2019)
Больш чым дзевяць тысяч чалавек штодзённа клапоцяцца пра адпачынак дзяцей і моладзі, арганізуюць вольны час у гарадах і вёсках, захоўваюць народныя традыцыі, культурную і гістарычную спадчыну Віцебшчыны. Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў Віцебску ўшанавалі найлепшых прадстаўнікоў творчай эліты вобласці.