Зніжэнне падатковай нагрузкі ўдвая (12.05.2020)
Стаўка адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых грамадзян у II і III кварталах года на Віцебшчыне зніжана ўдвая. Такое рашэнне сёння прыняў абласны Савет дэпутатаў на чарговай сесіі. Падатковыя паслабленні закрануць каля 9 тысяч прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.