
Запрацуе першы ў вобласці цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў (20.06.2017)
Ён закліканы павысіць эфектыўнасць інфармацыйна-тлумачальнай і кансультацыйнай работы з насельніцтвам. Падатковыя органы зараз актыўна працуюць над удасканаленнем электронных сэрвісаў. На сённяшні дзень каля 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і суб\'ектаў гаспадарання ажыццяўляюць плацяжы ў электронным выглядзе. Больш за 35 тысяч фізічных асоб падключаны да сэрвісу «асабісты кабінет».
21.06.2017Просмотры: 0

Наталля Качанава наведала Віцебскую вобласць (19.06.2017)
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі з рабочым візітам наведала Віцебскую вобласць. Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Нафтан» і правяла прыём грамадзян у Верхнядзвінску.
19.06.2017Просмотры: 0

Гаспадаркі прыступілі да масавай нарыхтоўкі травяных кармоў (13.06.2017)
Скошаны амаль 12% плошчаў. Усяго ж першым укосам неабходна ўбраць каля 28 тысяч гектараў траў. Па тэмпах корманарыхтоўкі лідзіруюць аграрыі Аршанскага і Пастаўскага рэгіёнаў, дзе скошана каля чвэрці плошчаў адпаведна. Нягледзячы на ўсе капрызы надвор\'я, сёлета тэрміны нарыхтоўкі зялёных кармоў адпавядаюць сярэднім шматгадовым паказчыкам.
14.06.2017Просмотры: 0

Цымбалы і гармонік празвінелі ў Паставах (13.06.2017)
Конкурсы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і спартыўныя спаборніцтвы. Цымбалы і гармонік зноў гучаць над Паставамі. Восем краін свету, 11 культурна-забаўляльных пляцовак і каля 400 удзельнікаў.
14.06.2017Просмотры: 0

У суботу губернатар правёў прамую лінію (29.05.2017)
Колькасць зваротаў да прадстаўнікоў улады ў апошні час знізілася ў тры разы.
30.05.2017Просмотры: 0

7 кацельняў вобласці
плануецца мадэрнізаваць (26.05.2017)
Вынікі мінулага ацяпляльнага сезона і падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду абмяркоўвалі на пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
26.05.2017Просмотры: 0

Дуброўна рыхтуецца да Дажынак (25.05.2017)
Пытанні падрыхтоўкі горада Дуброўна да правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» абмеркавалі на адкрытым пасяджэнні ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.
25.05.2017Просмотры: 0

У Оршы прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў (24.05.2017)
Пасяджэнне на чале з Андрэем Кабяковым было прысвечана перспектывам развіцця раёна да 2020 года. Дэлегацыя Урада наведала некалькі населеных пунктаў і горадаўтваральных прадпрыемстваў.
24.05.2017Просмотры: 0

Бюджэт Віцебскай вобласці адкарэкціравалі (23.05.2017)
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета ўдакладнілі асобныя паказчыкі і ўнеслі змяненні ў даходна-расходную частку.
23.05.2017Просмотры: 0

Другі адкрыты міжнародны турнір па жымавым дваябор\'і «Славянскі кубак» (22.05.2017)
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 80-ці спартсменаў з Расіі і Беларусі. Па добрай традыцыі, у спаборніцтвах па сілавых відах спорту прымае ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама. Мікалай Шарснёў паказаў клас: лежачы ўзяў вагу 165 кілаграмаў, а ў другім этапе турніру 22 разы падняў 100-кілаграмовую штангу! У сваёй ўзроставай і вагавой катэгорыі гэта новы рэкорд Беларусі.
22.05.2017Просмотры: 0

Ва Ушацкім раёне разгледзелі работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні (22.05.2017)
На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў вядучых грамадскіх фарміраванняў Віцебшчыны, каб падзяліцца агульнымі напрацоўкамі. Народныя абраннікі наведалі памятныя мясціны Ушаччыны і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Прарыў».
Ушаччына – партызанскі край, палітая крывёй гераічная зямля, радзіма цэлай плеяды пісьменнікаў і паэтаў, чые шматлікія творы прысвечаны подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ў раёне імкнуцца зрабіць усё, каб захаваць гэту спадчыну для нашчадкаў.
22.05.2017Просмотры: 0

Міжнародны форум «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (22.05.2017)
Упершыню ў рамках фестывалю песні і музыкі прайшоў абласны конкурс аркестраў, які сабраў амаль 400 прафесійных музыкаў з усяго рэгіёну. А на галоўнай плошчы горада прайшоў раённы агляд-конкурс на лепшы падворак.
22.05.2017Просмотры: 0

Віцебшчына – за здаровы лад
жыцця (18.05.2017)
Х Рэспубліканская спецыялізаваная выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця» 18-19 мая праходзіць у абласным цэнтры. У экспазіцыі прадстаўлены аздараўленчыя і рэабілітацыйныя паслугі, карысныя натуральныя прадукты, прапановы ў галіне спорту і турызму.
19.05.2017Просмотры: 0

Полацк рыхтуецца да дня беларускага пісьменства (17.05.2017)
Больш за 200 аб\'ектаў абнаўляюць у Полацку да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе тут 3 верасня. Гатоўнасць старажытнага горада да святкавання напярэдадні ацанілі члены нацыянальнага аргкамітэта на чале з намеснікам прэм\'ер-міністра Беларусі Васілём Жарко. Яны наведалі Мастацкую галерэю, Полацкі дзяржуніверсітэт і Музей беларускага кнігадрукавання. Абмеркавалі ключавыя моманты падрыхтоўкі да маштабнага свята, праграма якога яшчэ ў стадыі распрацоўкі. Месцам правядзення Дня беларускага пісьменства родны горад першадрукара Францыска Скарыны становіцца ў трэці раз. Сёлета гэта асабліва сімвалічна: у Полацку адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а сам горад адсвяткуе 1155-ы дзень нараджэння.
18.05.2017Просмотры: 0
Нет обложки
Итог работы первого дня Международного экономического
форума в Витебске
Без малого два десятка соглашений и договоров о
сотрудничестве. Таков итог работы первого дня Международного экономического
форума в Витебске. На выставке больше сотни экспонентов со всей страны - от
малого семейного бизнеса до валообразующих промышленных гигантов. А
потенциальные инвесторы представляют Францию, Словению, Латвию и Литву, Китай,
Вьетнам, Чехию, больше десяти регионов России.
Инвестиционные возможности области деловые круги
обсудят во время работы тематических секций.
Одним
из пунктов программы форума стало открытие нового предприятия по производству
торгового оборудования. Завод работает в рамках свободной экономической зоны
\"Витебск\". Северную область Беларуси в качестве места вложения
инвестиций выбрали польские и украинские инвесторы. В этом году на форуме
особое внимание бизнесмены уделят зеленой экономике. Ведь в эти дни в городе на
Двине проходит и 14 Республиканский экологический форум.
11.05.2017Просмотры: 0