Медыкам Віцебскай вобласці перадалі 14 машын хуткай дапамогі

У Віцебску сёння медыцынскім работнікам перадалі 14 новых машын хуткай дапамогі. Ключы кіроўцам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.


Па дзве машыны адправяцца ў раёны - новая тэхніка будзе працаваць у Гарадку, Шуміліне, Сенне, Бешанковічах і Лёзне, чатыры аўто застануцца ў Віцебску. Галоўны ўрач абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Гамонаў распавёў, што ў машынах устаноўлены дэфібрылятар, апараты ШВЛ і ЭКГ, кіслародны інгалятар. "Сучаснае абсталяванне дапаможа экстранна аказаць медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, пры траўмах, раптоўных захворваннях, на шляху следавання ў бальніцу", - адзначыў галоўны ўрач. Паводле яго слоў, не лічачы гэтага абнаўлення, за апошнія пяць гадоў у службу паступіла 67 новых машын.

Віктар Гамонаў

У Віцебскай вобласці ў службе хуткай дапамогі ідзе рэарганізацыя са стварэннем галаўных устаноў. Акрамя Віцебска ў найбліжэйшыя гады будуць створаны міжраённыя цэнтры ў Оршы, Полацку і Глыбокім. Службы хуткай меддапамогі суседніх з імі раёнаў будуць падпарадкоўвацца гэтым гарадам.

БЕЛТА.