Медыкі Смаленшчыны ацанілі ўзровень прафесіяналізму калег з Віцебска і тэхнічную аснашчанасць нашых лячэбных устаноў

Медики Смоленщины оценили уровень профессионализма коллег из Витебска и техническую оснащенность наших лечебных учреждений

— Нашае прымежнае Віцебскае і Смаленскае абласныя аддзяленні сапраўды развіваюць шырокае партнёрства ў эканоміцы, спорце, культуры, адукацыі. Цяпер прыйшоў час папрацаваць больш шчыльна і сур'ёзна і ў ахове здароўя. Тым больш, што на тэрыторыі нашых абласцей знаходзяцца два найстарэйшыя навучальныя ўстановы гэтага профілю, — адзначыў падчас сустрэчы расійскай дэлегацыі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў.

Кіраўнікі розных лячэбных устаноў і раённых бальніц расійскага рэгіёна на чале з намеснікам начальніка Дэпартамента па ахове здароўя Смаленскай вобласці Андрэем Рагачэўскім азнаёміліся з развіццём сістэмы аховы здароўя Віцебшчыны ў цэлым, яе магчымасцямі і перспектывамі. Таксама яны наведалі шэраг профільных медаб'ектаў і цэнтраў. Нямала цікавасці ў гасцей выклікаў Віцебскі абласны радзільны дом, дзе са зайздроснай пастаяннасцю нараджаюцца... расіяне.

— Асабліва цікава было паглядзець установы дзяцінства і родадапамогі, — расказала аб мэтах візіту старшыня Смаленскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя РФ Валянціна Ануфрыенкава. — Мы звярнулі ўвагу на тое, як добра наладжана праца па прафілактыцы, напрыклад, рэабілітацыя дзяцей і маці. У нас гэта напрамак толькі-толькі пачынае развівацца, таму ёсць чаму павучыцца ў прыдзвінскіх калег.

Варта адзначыць, што па дапамогу да беларускіх доктараў расійскія пацыенты звяртаюцца часцей, чым да расійскіх — беларускія. Вабіць замежнікаў у нас добра развітая матэрыяльна-тэхнічная база, кваліфікаваныя спецыялісты і больш нізкія цэны на медуслугі.

Дарэчы, паміж прафсаюзамі работнікаў аховы здароўя Смаленшчыны і Віцебшчыны некалькі гадоў таму быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае прадастаўленне медыкам дадатковых сацыяльных гарантый, супрацоўніцтва ў сферы аховы працы, арганізацыю летняга дзіцячага аздараўлення, рэалізацыю моладзевай палітыкі… Цяпер развіваецца і практычны прафесійны напрамак дзейнасці. Цяперашні візіт калег з суседняга рэгіёна – гэта своеасаблівая «разведка». Найбольш верагодна, у кастрычніку бягучага года ў Смаленск адправяцца нашы медыкі, пасля чаго будуць падпісаны пэўныя дакументы аб супрацоўніцтве.

Анастасія БУТ.
Фота аўтара. «Віцебскі рабочы»