Медыкі Віцебскай вобласці знайшлі рэсурсы, каб не абдзяляць увагай людзей з іншымі захворваннямі
Каранавірусная інфекцыя ўнесла ў працу медыцынскай службы краіны сур'ёзныя карэкціроўкі, зрушыўшы на сябе фокус увагі ўрачоў. Аднак сцвярджаць, што ўсе клінікі цяпер «заточаны» толькі пад ковід-пацыентаў, няправільна. Пазіцыя Прэзідэнта на гэты конт максімальна жорсткая: ніводнаму чалавеку нельга адмовіць у дапамозе — ні ў амбулаторнай, ні ў стацыянарнай. Паглядзелі, як гэтае даручэнне выконваецца ў Віцебскай вобласці.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі прыводзіць у якасці пазітыўнага прыкладу працу бальніц і медцэнтраў рэгіёна:
— Большы, у параўнанні з дапандэмічным, аб'ём планавай дапамогі выконвае Віцебская абласная клінічная бальніца — яна застаецца зонай, свабоднай ад віруса. У Докшыцкім і Глыбоцкім раёнах, дзе значная частка ложкавага фонду аддадзена пад ковід, планавую дапамогу аказваюць у міжраённых цэнтрах. Крыху менш сур'ёзныя аперацыі праводзяцца ў невялікіх раённых бальніцах вобласці, дзе таксама не ўсе аддзяленні сталі інфекцыйнымі.
Цалкам захавана меддапамога дзецям і пацыентам, якія маюць патрэбу ў гемадыялізе. Даступная хірургічная, нейрахірургічная, акушэрска-гінекалагічная, неўралагічная дапамога. У амбулаторна-паліклінічным звяне дасягнуты неабходны баланс паміж абмежавальнымі мерамі і прапанаванымі медыцынскімі паслугамі.
Увесь няпросты перыяд росту захворвання на COVID-19 не спыняў аказваць планавую стацыянарную і амбулаторную дапамогу абласны кардыялагічны цэнтр.
За апошнія дзесяць дзён у Віцебскай вобласці намяцілася стабілізацыя захворвання на каранавірус: на мінулым тыдні выпі

— Па штатным раскладзе вядуцца агляды кардыёлага, дыспансерны і кансультатыўны прыёмы, — распавядае галоўны ўрач гэтай установы Уладзімір Лугавы. — У стацыянары працягвае працаваць аддзяленне ранней медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў, якія перанеслі востры інфаркт міякарда.Па накіраваннях паліклінік пацыенты прымаюцца на лячэнне ў першае кардыялагічнае аддзяленне планавай дапамогі. Экстранных хворых шпіталізуем у другое кардыялагічнае аддзяленне. Паток пацыентаў звычайны.
За апошнія дзесяць дзён у Віцебскай вобласці намяцілася стабілізацыя захворвання на каранавірус: на мінулым тыдні выпі
ска перавышала шпіталізацыю. Змяншаюцца тэмпы прыросту новых хворых. Больш упэўнена казаць аб выхадзе рэгіёна на плато магчыма будзе на наступным тыдні, адзначаюць медыкі. Аднак па меры вызвалення ложкавага фонду праца ўсіх медустаноў аператыўна будзе вяртацца ў штатны рэжым.
"СБ"