Медыцынская канферэнцыя збярэ 15-16 лістапада студэнтаў і маладых вучоных краін СНД у Віцебску

ХVII Міжнародная канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных "Студэнцкая медыцынская навука XXI стагоддзя" пройдзе 15-16 лістапада ў Віцебску, паведамілі ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Удзел у мерапрыемстве прымуць больш за 100 дэлегатаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Адной з ключавых падзей канферэнцыі стане II Форум маладзёжных навуковых таварыстваў, арганізаваны саветам маладых вучоных, студэнцкім навуковым таварыствам ВДМУ сумесна з Адкрытым універсітэтам Сколкава (АдУС). Дадзены форум у другі раз стане пляцоўкай для ўмацавання навуковага і дзелавога супрацоўніцтва маладых вучоных, зацікаўленых сустрэць аднадумцаў і наладзіць кантакты, абмеркаваць перспектывы інавацый і інвестыцый у медыцынскіх даследаваннях.

Таксама падчас канферэнцыі адбудуцца выступленні ўдзельнікаў па актуальных тэмах, абмене вопытам і тэхналогіямі развіцця інавацыйнага патэнцыялу моладзі, круглы стол па пытаннях павышэння матывацыі моладзі да навуковай дзейнасці ў ВНУ, пошуку інвестыцый у навуку, міжнародных навуковых стажыроўках і грантах, майстар-клас "Метадалогія навуковага даследавання з пазіцыі падыходаў да распрацоўкі праграмнага забеспячэння" пры падтрымцы БелМАПА і ВДУ імя П.М. Машэрава.

БЕЛТА.