Меліяратары Віцебскай вобласці пераймаюць вопыт у галандцаў
На працягу тыдня яны будуць вывучаць сучасныя тэхналогіі меліярацыйнага будаўніцтва, наведваць вядучыя фірмы, якія вырабляюць спецыялізаваную тэхніку, слухаць лекцыі ва ўніверсітэце.
Ініцыятарам паездкі нашых спецыялістаў стала Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Як растлумачыў вядучы спецыяліст аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Віталь Літвін, выбар краіны невыпадковы – Галандыя мае 500-гадовы досвед па адваяванні ў вады пладародных земляў, валодае самымі сучаснымі тэхналогіямі ў гэтай галіне.
Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"