Старшыня Наваполацка ўзнагароджана ордэнам святой прападобнай Ефрасінні Полацкай

Высокую ўзнагароду Беларускай Праваслаўнай Царквы старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава атрымала за шматгадовую і плённую працу па духоўным адраджэнні.  


Ордэн Наталлі Іванаўне перадаў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Уручэнне адбылося 15 студзеня ва ўрачыстай абстаноўцы ў гарадскім палацы культуры на штогадовым Калядным вечары, дзе прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, грамадскіх аб'яднанняў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў Нафтаграда, якія на працягу шэрагу гадоў з'яўляліся ўдзельнікамі і сведкамі значнай справы – адраджэння і захавання ў Наваполацку галоўных духоўных каштоўнасцей.

«ВР»