Мерапрыемствы Дня бібліятэк у Віцебску
15–18 верасня ў ДУ Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня бібліятэк Беларусі
15–18 верасня ў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня бібліятэк Беларусі: бібліятэчныя выставы, акцыі, літаратурныя сустрэчы, экскурсіі па бібліятэцы.
15 верасня ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя электроннага рэсурсу Віцебскай абласной бібліятэкі «Дарогамі вызвалення Віцебшчыны», прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
17 верасня ў 15.00 – прэзентацыя кнігі «Сустрэча» паэткі, лаўрэата Усерасійскай літаратурнай прэміі, старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Т.І. Красновой-Гусачэнкі.
18 верасня ў 17.00 – вечар памяці «І ў песні горад над Дзвіной...»: да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара Марка Фрадкіна.