Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд праходзіць у Віцебскай вобласці
Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд праходзіць у Віцебскай вобласці.
Як паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі грамадзян, прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў з людзьмі ў зімовы перыяд, будзе ажыццяўляцца
на Віцебшчыне па 22 лютага.
Асаблівую ўвагу — пытанням прадухілення ❄️????неспрыяльнага ўздзеяння нізкіх тэмператур на працоўных месцах, павышэння прадукцыйнасці працы і працаздольнасці.
Работнікі шэрагу прафесій па родзе сваёй працоўнай дзейнасці вымушаны працаваць на адкрытым паветры ў неспрыяльных метэаралагічных умовах: будаўнікі, дарожныя рабочыя, монцёры пуцей і інш. Галоўная задача наймальніка – забяспечыць бяспечныя ўмовы працы, прадугледзець дадатковыя перапынкі ў працы для абагрэву і адпачынку, выдаць сродкі абароны для працы ва ўмовах нізкіх тэмператур паветра.
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама Н.Н.Шарснёва "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд" кіраўнікам пад персанальную адказнасць даручана:
- арганізаваць работы па расчыстцы ад снегу і лёду дахаў жылых дамоў, будынкаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння, тэрыторый і шляхоў камунікацый;
- забяспечваць своечасовую пасыпку тэрыторый процігалалёднымі сумесі;
- правесці агляды вентыляцыйных сістэм і цеплавых загарод.
У выпадку выяўлення аб'ектаў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане або ўяўляюць небяспеку для навакольных, іх эксплуатацыю ❗️неадкладна прыпыняць.
Прадстаўнікам кантрольна-наглядных органаў даручана актывізаваць работу па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, надаць увагу выкананню патрабаванняў Дырэктывы №1.