Мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў сфарміраваны ў Віцебскай вобласці
У вобласці абраны 3 тыс. 528 дэпутатаў, якія змогуць прыступіць да працы ў складзе 240 мясцовых саветаў. Вакантнымі пакуль застаюцца адзін дэпутацкі мандат у раённым і адзін у сельскім саветах у Дубровенскім раёне. "Па гэтых акругах кандыдаты ў дэпутаты балатаваліся на безальтэрнатыўнай аснове і не змаглі ў выніку атрымаць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў", - растлумачыў Уладзімір Мядзец. У адпаведнасці з выбарчым кодэксам па гэтых акругах будуць прызначаны паўторныя выбары.
За ходам галасавання сачылі больш за 2,7 тыс. унутраных назіральнікаў, якія ў асноўным былі акрэдытаваны непасрэдна ва ўчастковых выбаркамах.26 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Мясцовыя саветы ўсіх узроўняў у Віцебскай вобласці сфарміраваны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Мядзецкі, каментуючы папярэднія вынікі мясцовых выбараў, якія прайшлі 25 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У вобласці абраны 3 тыс. 528 дэпутатаў, якія змогуць прыступіць да працы ў складзе 240 мясцовых саветаў. Вакантнымі пакуль застаюцца адзін дэпутацкі мандат у раённым і адзін у сельскім саветах у Дубровенскім раёне. "Па гэтых акругах кандыдаты ў дэпутаты балатаваліся на безальтэрнатыўнай аснове і не змаглі ў выніку атрымаць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў", - растлумачыў Уладзімір Мядзецкі. У адпаведнасці з выбарчым кодэксам па гэтых акругах будуць прызначаны паўторныя выбары. Усяго па вобласці яўка выбаршчыкаў склала 90,9%, удзел у галасаванні прынялі каля 817 тыс. чалавек.
Так, у Расонскім раёне ў выбарах прынялі ўдзел 99,4% выбаршчыкаў, у Шаркаўшчынскім - 98%, у Віцебскім - 98,1%, у Сенненскім - 96,65. У абласным цэнтры яўка склала 90,4%, у Наваполацку - 90%, у Оршы - 87,4%, у Полацку - 78,9%. Сёння выбаркамы завершаць падвядзенне вынікаў галасавання і пасля прадстаўлення адпаведных пратаколаў абласная выбарчая камісія будзе гатова абвясціць афіцыйныя вынікі выбараў, паведаміў Уладзімір Мядзецкі.
Выбары прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, у адпаведнасці з выбарчым кодэксам і каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, падкрэсліў Уладзімір Мядзецкі. Паводле даных УУС, у вобласці не зафіксавана парушэнняў грамадскага парадку на выбарчых участках.
За ходам галасавання сачылі больш за 2,7 тыс. унутраных назіральнікаў, якія ў асноўным былі акрэдытаваны непасрэдна ва ўчастковых выбаркамах. "Многія з іх прынялі ўдзел і пры падліку галасоў, на дадзены момант у аблвыбаркам не паступіла ад назіральнікаў якіх-небудзь заўваг або звестак аб парушэннях па арганізацыі і ходзе галасавання", - адзначыў старшыня аблвыбаркама.-0-