Міжнародная асацыяцыя кіраўнікоў нерухомасцю з'явіцца ў Беларусі

28 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Міжнародная асацыяцыя кіраўнікоў нерухомасцю (МАКН) будзе створана ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар міжкафедральнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ Віктар Іваноў, які сёння абраны сустаршынёй гэтай некамэрцыйнай арганізацыі на сходзе заснавальнікаў у Віцебску. Паводле яго слоў, асноўнымі мэтамі МАКН стануць кансалідацыя ўсіх зацікаўленых бакоў для ўдасканалення кіравання нерухомасцю і перш за ўсё жылой уласнасцю, садзейнічанне развіццю інстытута таварыстваў уласнікаў і кіраўнікоў кампаній у сферы ЖКГ, а таксама адукацыйная і асветніцкая дзейнасць. "Кіраванне нерухомасцю ёсць адзін з найважнейшых элементаў функцыянавання грамадства, у сувязі з чым мы лічым неабходным аказаць садзейнічанне ў павышэнні прафесіяналізму ўдзельнікаў гэтай сферы, у тым ліку з прыцягненнем міжнароднага досведу членаў нашай асацыяцыі", - адзначыў Віктар Іваноў. Заснавальнікамі МАКН выступілі дзяржаўныя прадпрыемствы ЖКГ, кіраўнікі кампаній і таварыствы ўласнікаў шэрагу гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, а таксама нямецкая ініцыятыва "Жыллёвая гаспадарка ва Усходняй Еўропе" (Берлін) і асацыяцыя таварыстваў уласнікаў жылля Санкт-Пецярбурга. Членамі асацыяцыі могуць стаць дзяржаўныя і недзяржаўныя прадпрыемствы, арганізацыі, дзейнасць якіх звязана з жыллёвай гаспадаркай і эканомікай нерухомасці. У перспектыве плануецца стварыць апякунскі савет, куды будуць запрошаны вядучыя дзеячы навукі, адукацыі, кіраўнікі дзяржаўных і грамадскіх структур, звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Пры асацыяцыі мяркуецца заснаваць цэнтр кампетэнцый, які возьме на сябе арганізацыю адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў. Яшчэ адной функцыяй гэтай структуры пры МАКН стане інфармацыйна-кансультацыйнае суправаджэнне дзейнасці кіраўнікоў кампаній і таварыстваў уласнікаў. У будучыні МАКН мае намер ушчыльную падысці да пытання арганізацыі навуковага суправаджэння кіравання нерухомасцю, правядзення даследаванняў у гэтай сферы для выпрацоўкі навукова абгрунтаваных рэкамендацый па ўдасканаленні кіравання нерухомасцю.-0-