Міжнародная лагістычная кампанія з Кітая зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Віцебскай вобласцю
Кіраўніцтва кампаніі прыбыло ў рэгіён, каб вывучыць асартымент выпускаемых тавараў. На афіцыйнай сустрэчы ў аблвыканкаме госці выказалі зацікаўленасць прадукцыяй сельскай гаспадаркі - яны шмат чулі пра высокую якасць натуральных беларускіх прадуктаў.
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч звярнуў увагу, што беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў рэгіёне рэалізоўваецца на практыцы: пабудавана ўстаноўка на Лукомльскай ДРЭС, узведзена Віцебская ГЭС, мадэрнізаваны Аршанскі льнакамбінат. Падпісана пагадненне аб будаўніцтве МТФ за кошт прамых замежных інвестыцый, вядуцца перамовы аб узвядзенні жывёлагадоўчых комплексаў з прыцягненнем льготных кітайскіх крэдытаў і інш.
Прадстаўнік аблвыканкама запэўніў, што супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ў сферы лагістыкі таксама можа стаць паспяховым узаемавыгадным праектам. Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Алег Мацкевіч распавёў, што транспартныя выдаткі ў пастаўцы прадукцыі ў Кітай складаюць 30-40%. "Мы шукаем лагістычныя кампаніі, каб зрабіць шлях нашай прадукцыі таннейшым і зручнейшым", - дадаў ён.
Па словах першага намесніка старшыні
аблвыканкама, кітайцы праяўляюць цікавасць да паставак сухога і
ультрапастэрызаванага малака, хочуць купляць кандытарскую прадукцыю фабрыкі
"Віцьба", аптычнае валакно і кабелі, лікёра-гарэлачную прадукцыю.
Алег Мацкевіч паведаміў, што віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты"
атрымаў адпаведныя сертыфікаты практычна на ўсю прадукцыю і можа выходзіць на
кітайскі рынак. "Цяпер трэба вызначыцца з асартыментам і
лагістыкай - па моры ці па чыгунцы будуць дастаўляцца кантэйнеры. Таму
мы і шукаем лагістаў, іх дапамога будзе вельмі дарэчы", - растлумачыў ён. Праграма
знаходжання кітайскіх гасцей прадугледжвае ў тым ліку наведванне харчовыхпрадпрыемстваў Віцебска, а таксама Аршанскага льнокамбіната.
БЕЛТА. Фота "Віцьбічы" і "Віцебскія весці".