Міжнародная спецыялізаваная будаўнічая выстава адкрываецца ў Віцебску

Международная специализированная строительная выставка открывается в Витебске

Міжнародная спецыялізаваная выстава "Будаўнічая індустрыя. Інавацыі ў будаўніцтве - 2013" адкрываецца сёння ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры маркетынгу.

Трохдзённае мерапрыемства пройдзе на базе канцэртнай залы "Віцебск" пад дэвізам "Будуем будучыню зараз!". Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі каля трыццаці гандлёва-вытворчых прадпрыемстваў і арганізацый Мінска, Віцебска, Оршы, Наваполацка, а таксама Масквы, Смаленска і іншых рэгіёнаў Расіі. Праграма ўключае прэзентацыі прадукцыі, міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Прымяненне нанатэхналогій у будаўніцтве. Тэорыя і практыка", семінар "Інавацыйныя тэхналогіі і мадэрнізацыя прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі - галоўны напрамак пераходу да ўстойлівага развіцця будаўнічай галіны", кірмашы вакансій у будаўнічай галіне, семінар-прэзентацыю "Дары прыроды".

Акрамя таго, сёння падчас урачыстага адкрыцця выставы адбудзецца ўзнагароджанне дыпломамі і памятнымі знакамі прадпрыемстваў за значныя дасягненні ў будаўнічай індустрыі.

Выстава заклікана садзейнічаць устанаўленню ўзаемавыгадных кантактаў і дзелавых сувязяў, кааперацыі паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, укараненню ў вытворчасць навукова-тэхнічных распрацовак і тэхналогій, даць магчымасць будаўнічым і інвестыцыйным кампаніям прадставіць поўны спектр сваіх паслуг і прадэманстраваць лепшыя праекты, а таксама абмеркаваць важныя пытанні ў гэтай сферы, абмяняцца вопытам па рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў у будаўніцтве, прамысловасці, энергетыцы, жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Віцебскі гарвыканкам, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.