Міжнародная выстава-канферэнцыя па энергёрасэрагаючых тэхналогіях пройдзе 10 лютага ў Віцебску
3 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сёмая міжнародная выстаўка-канферэнцыя "Энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы" пройдзе 10 лютага ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры маркетынгу.
У гэтым годзе ў ёй возьмуць удзел звыш 50 суб'ектаў гаспадарання. Гэта прадпрыемствы і навукова-даследчыя ўстановы з розных рэгіёнаў Беларусі. Акрамя таго, чакаюцца вытворцы з Расіі, Латвіі, Украіны, Славакіі. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі прадставяць узоры сваёй прадукцыі, а таксама прымуць удзел у канферэнцыях "Энергарэсурсазберажэнне. Вопыт і стратэгія развіцця", "Новыя тэхналогіі і абсталяванне ў сферы энергарэсурсазберажэння". З мэтай наладжвання дзелавых кантактаў запланавана правядзенне бізнес-сустрэч і перамоваў непасрэдна паміж вытворцамі.
Выстаўка праводзіцца з мэтай пазнаёміць кіраўнікоў і спецыялістаў суб'ектаў гаспадарання з навінкамі ў сферы энергарэсурсазберажэння, прыцягнуць увагу да распрацовак айчынных вытворцаў у гэтай сферы, дапамагчы ўкаранёць новыя тэхналогіі ў розныя галіны народнай гаспадаркі рэгіёна.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, а таксама ўпраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама.-0-