Міжнародная выстава-канферэнцыя па энергазберажэнні пройдзе ў Віцебску 9 лютага
8 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка-канферэнцыя "Энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы" пройдзе ў Віцебску 9 лютага. У ёй возьмуць удзел каля 60 прадпрыемстваў і арганізацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камунальным кансалтынгавым унітарным прадпрыемстве (ККУП) "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу".
Асноўнай мэтай мерапрыемства, якое праводзіцца ў абласным цэнтры ў восьмы раз, з'яўляецца прадстаўленне навінак і актуальных распрацовак у сферы энергарэсурсазберажэння, абмеркаванне праблем эканоміі энергрэсурсаў і эфектыўнасці іх выкарыстання, а таксама знаёмства спецыялістаў з сучаснымі энергарэсурсазберагальнымі тэхналогіямі, матэрыяламі і абсталяваннем.
У дзелавой праграме выстаўкі - пленарнае пасяджэнне "Энергарэсурсазберажэнне. Вопыт і стратэгія развіцця", падчас якога можна будзе азнаёміцца з вопытам замежных краін у сферы энергаэфектыўнасці. Фармат мерапрыемства прадугледжвае таксама абмеркаванне актуальных праблем эканоміі і эфектыўнага выкарыстання энергрэсурсаў.
У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі прамысловых, будаўнічых прадпрыемстваў, ЖКГ, праектных арганізацый, спецыялісты навукова-даследчых цэнтраў і навучальных устаноў Віцебскай вобласці. Прадугледжваюцца бізнес-сустрэчы патэнцыйных дзелавых партнёраў, зацікаўленых у рэалізацыі энергарэсурсазберагальных праектаў, у тым ліку іх укараненні на ўласнай вытворчасці.
У фарміраванні экспазіцыі выстаўкі возьмуць удзел прадпрыемствы з усіх абласцей Беларусі, а таксама беларускія прадстаўніцтвы шэрагу германскіх, фінскіх і расійскіх вытворцаў энергазберагальнага абсталявання і тэхналогій.
Арганізатарамі міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі выступаюць аблвыканкам, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу і абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.-0-