Міжнародныя назіральнікі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД прыступілі да маніторынгу кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў Віцебску

Международные наблюдатели от Межпарламентской Ассамблеи СНГ приступили к мониторингу кампании по выборам Президента Беларуси в Витебске
Міжнародныя назіральнікі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД у рамках маніторынгу датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі сустрэліся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаславам Дурновым.


Пасля сустрэчы ў аблвыканкаме намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі (МІМРД МПА СНД) Алена Ерёменка падзялілася першымі вынікамі працы назіральнікаў. Алена Ерёменка, у прыватнасці, адзначыла, што кампанія заснавана на прынцыпах павагі дзяржаўнага суверэнітэту, аб'ектыўнасці, бесстароннасці, аказання дзейснай дапамогі, неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы.

– Сёння мы прыступім да назірання за датэрміновым галасаваннем у горадзе Віцебску. Мы вярнуліся ўчора з Магілёва. Да гэтага мы наведалі Гомель. Звяртаем увагу на тое, як падрыхтаваны ўчасткі да правядзення датэрміновага галасавання і да асноўнага дня галасавання, глядзім на тое, як яны абсталяваны, ці ёсць даступнае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ці ёсць дадатковае абсталяванне, якое неабходна для іх. Усе ўчасткі, якія мы наведалі, адпавядаюць патрабаванням, звяртае на сябе ўвагу вялікая актыўнасць выбаршчыкаў, якія прыйшлі на датэрміновае галасаванне і ў Гомелі, і ў Магілёве, спадзяёмся, тое ж самае ўбачым у Віцебску.

Ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД зарэгістраваны 64 міжнародныя назіральнікі. Гэта сенатары, дэпутаты, эксперты міжнароднага інстытута, а таксама службовыя асобы сакратарыята Савета МПА СНД.

"Віцебскія весці"