Міжнародны дзень энергазберажэння - 11 лістапада
11 лістапада па ініцыятыве міжнароднай экалагічнай сеткі «Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі» (SPARE) абвешчаны Днём энергазберажэння.
Міжнародны дзень энергазберажэння - гэта выдатны нагода яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, аб спосабах энергазберажэння дома і ў офісе, аб аднаўляльных крыніцах энергіі. Энергазберажэнне адыгрывае важную ролю ў захаванні прыродных рэсурсаў. Зэканомленую энергію можна выкарыстоўваць замест зноў выпрацоўваемай, і за кошт гэтага знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.
З кожным годам гэтаму святу надаецца ўсё большая ўвага, у тым ліку і ў Віцебскай вобласці.
Так, напрыклад, у установах адукацыі, культуры, на прадпрыемствах Аршанскага раёна запланавана правядзенне больш за 50 мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Гэта конкурсы плакатаў, відэаролікаў, віктарыны, выставы, інфармацыйныя і пазнавальныя праграмы, устаноўлены кантэйнеры для збору адпрацаваных батарэек і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў і акцый. Не застаюцца ўбаку і астатнія раёны вобласці.
Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў традыцыйна прымае актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Загадзя ва ўпраўленні на стэндах размешчаны плакаты, якія інфармуюць аб гэтым дні.
11 лістапада 2019 года з 15.00 да 17.00 у Віцебскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў у рамках Міжнароднага дня энергазберажэння адбудзецца круглы стол на тэму «Кіраванне энергазберажэннем. Комплексныя рашэнні ў сферы энергаэфектыўнасці». Наведвальнікам упраўлення ў гэты дзень будуць выдавацца памяткі па энергазберажэнні. Запланавана і анкетаванне наведвальнікаў упраўлення.
У СШ №35 г. Віцебска, якое з'яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2018» у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі», будзе праведзена пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае тэме энергазберажэння ў адукацыйным працэсе і ў быце.
Віцебскае абласное ўпраўленне
па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем
паліўна-энергетычных рэсурсаў.