Міжнародны фестываль аэростатаў прайшоў у небе над Аршаншчынай

Международный фестиваль аэростатов прошел в небе над Оршанщиной

Паслядоўнасцю яркіх мерапрыемстваў адзначылася святкаванне Дня горада і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Аршанскім раёне. Адным з самых запамінальных стала 2-і Міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў «Мірнае неба Аршаншчыны». Яго арганізатары – Аршанскі райвыканкам і фізкультурна-спартыўны клуб «Орша».

Сёлета ён пашырыў межы, да беларусаў і літоўцаў далучыўся экіпаж з Латвіі. Дарэчы, першы аэрастат пад кіраўніцтвам літоўца Шцюркуса Гінтараса ўзляцеў у неба з аршанскага замчышча ў 2012-м. Зрэлішча ўразіла, і наступны год паклаў пачатак міжнароднаму фестывалю.

На гэты раз з запланаваных чатырох палётаў з-за ўмоў надвор'я адбыліся тры. Перш чым узляцець, пілоты старанна вывучалі метэаўмовы, запускалі пробныя маленькія шары, вырашалі масу іншых пытанняў аб месцах магчымага старту і прызямлення.

Самым вялікім знаўцам усіх традыцый, звязаных з паветраплаваннем, аказаўся пілот Дарюс Мікалаюнас, які праводзіў абрад пасвячэння аршанцаў, што ляталі з ім. Пасля палёту ў кожнага з пачаткоўцаў падпальваў пасмугу валасоў, тушыў яе шампанскім, а затым пасыпаў зямлёй, прыгаворваючы пры гэтым:

«Як бы добра ні было ў небе, заўсёды вяртайся на зямлю». На развітанне ўручаў кожнаму адпаведную грамату.

Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную культурную праграму: экскурсіі па раёне з наведваннем Лькаў – дома-музея Янкі Купалы, Лядовай арэны, іншых славутасцяў Аршаншчыны.

Словам, уражанняў хапіла ўсім – і паветраплавальнікам, і гледачам. А ў наступным годзе, са словаў дырэктара ФСК

«Орша» Сяргея Колесава, фестываль збярэ пад мірным небам Аршаншчыны яшчэ большую колькасць удзельнікаў – да каманд плануюць далучыцца расіяне.

Вольга Лебедзева,"Віцебскія весці"