Міжнародны фестываль аэростатаў праходзіць сёння ў Воршы

Міжнародны фестываль аэрастатаў праходзіць сёння ў Оршы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маляўнічае і незвычайнае відовішча маглі сёння назіраць жыхары Оршы. 10 экіпажаў паветраплавальнікаў з Беларусі і Літвы адначасова падняліся ў неба над горадам. Стартавай пляцоўкай для паветраных шароў стаў гарадскі стадыён. У межах фестывалю "Мірнае неба Аршаншчыны" планавалася правесці тры запускі аэрастатаў. Першы не адбыўся з-за дрэнных умоў надвор'я, трэцюю спробу ўдзельнікі фестывалю здзейсняць увечары.

Орша сёння адзначае 946-ы дзень нараджэння і 69-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У святкаваннях прымаюць удзел дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў з Расіі, Літвы, Арменіі, Малдовы, Турцыі. У сувязі з рэарганізацыяй структуры кіравання рэгіёнам і аб'яднаннем горада і раёна ў адну адміністрацыйную адзінку плануецца перападпісанне дагавораў аб намерах. Пры ўдзеле замежных гасцей пройдзе цырымонія адкрыцця алеі гарадоў-пабрацімаў, якіх у Оршы больш за 10.

БЕЛТА