Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрыўся ў Віцебску
У Віцебску адкрыўся XXXII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC). Ён сабраў артыстаў з Беларусі, Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Расіі і Украіны. Фестываль адкрыўся спектаклем "Ганна Карэніна" ў выкананні артыстаў Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Вахтангава.
Рэжысёр спектакля Анжаліка Халіна паказала сваю трактоўку класічнага твора. Заснавальнікі форуму – Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар – Цэнтр культуры "Віцебск".