Міжнародны фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдзе 10-12 чэрвеня ў Паставах
Галоўная культурная падзея Пастаўшчыны — Міжнародны фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» сёлета адбудзецца 10-12 чэрвеня.
Ён будзе праводзіцца ў 30-ы раз, у рамках міжнароднага – у 32-і, захавае лепшыя свае традыцыі, успомніць гісторыю фестывальнага руху, ушануе памяць землякоў-музыкантаў. Зрыцельнікаў чакаюць урачыстае адкрыццё, «Пастаўскі баль», конкурс сельскіх падворкаў, кірмашы народных майстроў і многае іншае.
Як заўсёды, прыедуць калектывы з розных рэгіёнаў Беларусі, будуць госці і з-за мяжы.
