Міжнародны форум малога і сярэдняга бізнесу пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2011 года

29 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Міжнародны форум малога і сярэдняга бізнесу пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2011 года, паведаміў старшыня прэзідыума саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Уладзімір Карыгін сёння на канферэнцыі "Эфектыўныя тэхналогіі паспяховага бізнесу" у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Канферэнцыя прайшла ў рамках II Міжнароднага эканамічнага форуму "Твой бізнес". Рашэнне аб правядзенні ў Беларусі прадстаўнічага бізнес-мерапрыемства было прынята на нядаўнім штогадовым сходзе членаў Еўрапейскай канфедэрацыі асацыяцый малога і сярэдняга бізнесу (CEA-PME) у Лісабоне (Партугалія), у якім прыняў удзел Уладзімір Карыгін. "Да нас прыедуць лідары бізнесу і бізнес-асацыяцый з больш чым 30 краін", - адзначыў ён. Па традыцыі ў парадку дня форуму - разгляд перспектыў развіцця бізнесу ў розных краінах і пытанні супрацоўніцтва дзелавых колаў Усходу і Захаду. Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва ўжо прыступіла да падрыхтоўкі правядзення форуму. -0-