Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка» ўжо ў 30-ы раз пройдзе ў Віцебску 17-18 студзеня

Международный конкурс по спортивным бальным танцам «Витебская снежинка» уже в 30-й раз пройдет в Витебске 17-18 января

У ім возьмуць удзел пары з Беларусі, Германіі, Галандыі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Чэхіі, Украіны.

Юбілейная «Віцебская сняжынка» стане своеасаблівым аглядам дасягненняў у галіне аднаго з самых відовішчных відаў мастацтваў і спорту. Апроч традыцыйнай конкурснай праграмы запланавана выступленне гасцей, у прыватнасці, чэмпіёнаў Германіі сярод прафесійных выканаўцаў па лацінаамерыканскай праграме Аксаны Лебедзевай і Іллі Руссо. Дарэчы, Ілья – выхаванец віцебскай школы спартыўнага бальнага танца. Пакажуць сваё майстэрства пераможцы Блэкпульскага фестывалю ў Англіі па еўрапейскай праграме Гражына Гамбіцкая і Шыман Каліноўскі, а таксама чэмпіёны свету сярод калясачнікаў.

У адкрыцці турніру возьмуць удзел фіналісты чэмпіянату свету сярод ансамбляў па еўрапейскай праграме, чэмпіёны Беларусі каманда фармейшн «Універс» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту.

У конкурсе выступяць прадстаўнікі ўсіх узроставых груп – ад 5 гадоў (дзеці) да 35 гадоў і старэй (сеניёры). Журы вызначыць пераможцаў у кожнай намінацыі.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"