Міжнародны конкурс спартыўных бальных танцаў «Віцебская сняжынка-2019» пройдзе 19-20 студзеня

Международный конкурс спортивных бальных танцев «Витебская снежинка-2019» пройдет 19-20 января
Традыцыйны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка» пройдзе ў абласным цэнтры 19-20 студзеня.

У 34-ы раз у горадзе на Дзвіне збяруцца танцавальныя пары з розных краін свету. Сёлета на «Віцебскую сняжынку» падалі заяўкі прадстаўнікі 10 дзяржаў. У турніры возьмуць удзел танцоры розных узроставых катэгорый, якія прадэманструюць сваё майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. А самыя юныя пары прадставяць камбінаваныя праграмы (стандарт+лаціна).

У студзеньскую сцюжу запал, які разгорыцца на паркеце канцэртнай залы «Віцебск», абяцае быць гарачым. «Віцебская сняжынка» – адзін з прэстыжных конкурсаў WDSF (Сусветнай федэрацыі танцавальнага спорту). Вынікі, якія пакажуць пары, пойдуць у залік іх сусветнага рэйтынгу.

Сёлета ўпершыню адбудуцца камандныя спаборніцтвы па праграмах стандарт і лаціна ў катэгорыі «Моладзь».

Дарэчы, віцебская каманда Formation узорнага ансамбля спартыўнага бальнага танца «Фэст», на сённяшні дзень адзіная ў Беларусі, упершыню прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў 1-2 снежня мінулага года ў Кітаі.

"Віцебскія весці".