Міжнародны праект у падтрымку былых вязняў, пацярпелых ад нацыянальна-сацыялізму, стартаваў у Віцебску

Международный проект в поддержку бывших узников, пострадавших от национал-социализма, стартовал в Витебске
У Віцебску стартаваў двухгадовы міжнародны праект «Сацыяльнае партнёрства ў інтарэсах былых вязняў, пацярпелых ад нацыянал-сацыялізму». У яго ходзе пажылых людзей уцягваюць у актыўную грамадскую дзейнасць.

У Віцебску стартаваў двухгадовы міжнародны праект «Сацыяльнае партнёрства ў інтарэсах былых вязняў, пацярпелых ад нацыянал-сацыялізму». У яго ходзе пажылых людзей уцягваюць у актыўную грамадскую дзейнасць.

Праект стаў магчымы дзякуючы фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы міжнароднай праграмы «Месца сустрэчы: дыялог», нямецкага федэральнага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» і міжнароднага грамадскага аб'яднання «Узаемаразуменне». Партнёры ў Беларусі - Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт, ВДУ імя П. Машэрава, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра, сярэдняя школа №38.

Намеснік старшыні абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў» Міхаіл Лузгін паведаміў, што галоўная задача праекта - павышэнне якасці жыцця пажылых людзей, уцягванне іх у актыўнае жыццё грамадства, стварэнне ўмоў для дыялогу пакаленняў. Для гэтага створаны клуб «Нам гады не бяда», запланаваны групавыя аздараўленчыя мерапрыемствы, заняткі ў гуртках па інтарэсах, групах самадапамогі, удзел у канферэнцыях, культурна-масавых мерапрыемствах і экскурсійных паездках. Пажылыя людзі змогуць бясплатна наведваць выставы, тэатры і кінатэатры. Таксама пры падтрымцы маладых валанцёраў будуць запісаны ўспаміны былых малалетніх вязняў фашызму, праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі органаў кіравання, юрыстамі, сацыяльнымі работнікамі.

Мэтавая група праекта - 150 пажылых людзей, 30 з іх складана перасоўвацца. Апошніх пад асаблівую апеку плануюць узяць валанцёры. Усяго ж у абласным цэнтры налічваецца больш за дзве тысячы былых вязняў канцлагераў. Пры жаданні яны таксама могуць удзельнічаць у розных праграмах праекта. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у старшынь раённых арганізацый былых непаўналетніх вязняў.

Аляксандр Кутынко, "Віцебскія весці"