Міжнародны гандлёвы гарадок з'явіцца ў спецыяльнай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша"

Міжнародны гандлёвы гарадок Шаўковага шляху плошчай 62 га з'явіцца ў спецыяльнай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша". Гэта прадугледжана пагадненнем, якое падпісала кіраўніцтва кампаній "Брэміна груп" і Shaanxi Zhongqiao Silk Road Technology Development Co. Ltd (Кітай), паведамілі ў "Брэміна груп".

Гандлёвы гарадок будзе ўяўляць сабой маштабны гандлёва-выставачны комплекс. Там будзе ажыццяўляцца аптовы і дробнааптовы гандаль таварамі народнага спажывання, дастаўка тавараў і складаванне, аперацыі па гандлі з электронных пляцовак, а таксама выставы прадукцыі з розных азіяцкіх краін. Праект рэалізуецца ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".

Сума інвестыцый у праект - больш за Br128 млн.

Спецыяльная эканамічная зона "Брэміна-Орша" пачала працу ў чэрвені 2019 года ў пасёлку Балбасава. Для рэзідэнтаў СЭЗ дзейнічаюць льготы і падатковыя перавагі: 0% падатку на прыбытак на 9 гадоў, 0% падатку на нерухомасць на 20 гадоў, 0% падатку на дывідэнды да 1 студзеня 2033 года, 5% на роялці да 1 студзеня 2028 года і іншыя.

БЕЛТА.