Міжнародны турнір па міні-футболе на прызы РВУП "Віцязь" адкрываецца ў Віцебску
30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны турнір па міні-футболе на прызы РВУП "Віцязь" адкрываецца сёння ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня савета па фізкультуры РВУП "Віцязь" Валерый Петрусь.
У спаборніцтвах возьмуць удзел восем каманд з Беларусі, Расіі, Украіны: "Дзісна" (Чарнігаў), "Улыбка" (Смаленск), "Віцязь", "Стыль" (Віцебск), "Магілёў" (Магілёў), "Дзяржынск" (Мінская вобласць), "Нафтан XXI+" (Наваполацк), "Беларуснафта" (Гомель). Узрост удзельнікаў - 40 гадоў і старэй.
Гуляць каманды будуць у падгрупах. Фінал і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 1 лістапада. Іх чакаюць дыпломы і каштоўныя прызы ад прадпрыемства.
Спаборніцтвы праводзяцца ўжо чацвёрты год запар. Акрамя турніру па міні-футболе РВУП таксама штогод праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па валейболе.-0-