Міжнародны турнір па міні-футболе сабярэ сёння ў Навалукомлі энергетыкаў з пяці краін

Международный турнир по мини-футболу соберет сегодня в Новолукомле энергетиков из пяти стран

Міжнародны турнір па міні-футболе сабярэ сёння ў Новалукомлі Чашніцкага раёна энергетыкаў з пяці краін, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама. ХХ юбілейны міжнародны турнір па міні-футболе сярод энергетыкаў Расіі, Украіны, Малдовы, Кітая і Беларусі арганізаваны на базе спартыўнага комплексу Лукомльскай ГРЭС.

Сёлета ў спаборніцтве запланаваны ўдзел 23 каманд, у тым ліку 8 каманд-ветэранаў старэйшыя за 40 гадоў. Усяго чакаецца больш за 250 спартсменаў. "З'яўляючыся адной з форм зносін энергетыкаў розных дзяржаў, міжнародны турнір па міні-футболе стаў візітнай карткай беларускіх энергетыкаў. На працягу шэрагу гадоў у гэтым спартыўна-культурным свяце прымалі ўдзел каманды энергетыкаў Расіі, Украіны, Малдовы, Беларусі, Польшчы, Літвы, Францыі і Кітая", - адзначылі ў аблвыканкаме.

Турнірныя гульні будуць праводзіцца на працягу чатырох дзён. Галоўны суддзя спаборніцтва - суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Андрэй Васількевіч. Галоўны сакратар-рэферы ФІФА Андрэй Жукаў. Урачыстае закрыццё турніру і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтва адбудзецца 11 лістапада.