Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі адкрыўся ў Новалукомлі, яшчэ тры з'явяцца на Віцебшчыне да канца года

Межшкольный центр допризывной подготовки открылся в Новолукомле, еще три появятся на Витебщине до конца года
Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі Чашніцкага раёна адкрыўся на базе СШ №1 у Новалукомлі, яшчэ тры з'явяцца на Віцебшчыне да канца года.

Над стварэннем цэнтра пачалі працаваць яшчэ з мінулага года. Адрэмантавалі школьны цір (дапамагла мясцовая арганізацыйная структура ДТСААФ), дзе не толькі школьнікі вучацца трапнасці, але і праводзяцца спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі гарадскога і раённага маштабу. Падрыхтаваны навучальныя кабінеты. У аснашчэнні неабходным абсталяваннем і матэрыяламі педагогам падтрымку аказала Мінабароны, якое перадало школе макеты зброі, вучэбныя дапаможнікі, стэнды, тапаграфічныя карты і інш. Таксама садзейнічалі ў рэалізацыі пілотнага для раёна праекта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Мартынаў, абласны Савет дэпутатаў, мясцовая ўлада.

З цяперашняга навучальнага года ў цэнтры пачнуць навучанне больш за 300 навучэнцаў 10-11 класаў з дзевяці школ Чашніцкага раёна.

Юнакі на ўроках дапрызыўнай падрыхтоўкі будуць пазнаваць асновы будучай службы ў арміі: штудзіраваць агульнавайсковыя статуты, разбірацца ў званнях, вывучаць віды зброі, хадзіць у страі і гэтак далей.

Дзяўчаты навучацца асновам аказання першай медыцынскай дапамогі. Заняткі будуць праводзіць педагогі, якія прайшлі папярэдняе навучанне, таксама плануецца сустрэчы са служачымі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-інтэрнацыяналістамі, экскурсіі ў установы Мінабароны, МУС, МНС.

 

 

 

 

 

 

 

 

  

Новалукомльскі цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі стаў пятым у вобласці, ужо існуюць аналагічныя ў Полацку, Наваполацку, Глыбокім і Лепелі.

– Некаторыя цэнтры працуюць у рэгіёне каля дзесяці гадоў. Вопыт паказвае, што гэта важна і патрэбна.

Маладыя людзі павінны разумець, што служыць – абавязак кожнага, што не трэба баяцца арміі.

Мы сёння хочам вырошчваць сапраўдных абаронцаў Радзімы, каб выпускнікі школ усвядомлена ішлі паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Узброеных Сіл, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

 

 

 

Яшчэ сем такіх цэнтраў плануецца адкрыць у рэгіёне на працягу двух гадоў, да канца гэтага года з'явяцца адзін у Оршы і два ў Віцебску.

– Разам з новалукомльскім у рэспубліцы сёння працуе ўжо 33 цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі. Мінабароны цесна супрацоўнічае з Мінадукацыі, акрамя матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння аказваем дапамогу ў падрыхтоўцы выкладчыцкага складу. Павінен адзначыць, што такое навучанне падрастаючага пакалення важна не толькі для будучай службы ва Узброеных Сілах, але і ў іншых сілавых структурах, – рэзюмаваў намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Сяргей Потапенка.

 

Стварэнне на Віцебшчыне цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі – наглядны вынік узаемадзеяння Мінабароны і Мінадукацыі на месцах, галоўная мэта якога – выгадаваць з сучасных хлапчукоў і дзяўчат беларусаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, патрыётаў сваёй краіны, будучых абаронцаў Радзімы, прычым ужо з пэўным мінімумам неабходных ведаў і навыкаў.

"Віцебскія весці".