Міліцыя канфіскавала ў жыхара Пастаў кулямёт і набор вінтовак

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міліцыя канфіскавала ў жыхара Пастаў салідны арсенал агнястрэльнай зброі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка. Падчас ператрусу ў яго жыллі былі канфіскаваныя карабіны Масіна калібра 7,62 мм і К-88 1888 года выпуску калібра 7,92 мм. Акрамя таго, знойдзена вінтоўка Масіна 1908 года выпуску калібра 7,62 мм, два ўзоры "Маузер" калібра 7,98 мм. У арсенале было і паляўнічая гладкаствольная стрэльба 1948 года выпуску калібра 32 мм, кулямёт "Браўнінг" 1895 года выпуску калібра 7,62 мм, тры глушыцелі, 11 ствалоў, стваловая скрынка са ствалом, два ўкладныя ствалы, корпуса ад магазінаў, два ударна-спускавых механізмы, дзве затворныя рамы, чатыры затворы, тры прыклады ад зброі, кулямётная стужка, а таксама каля 2 тыс. патронаў рознага калібра. Полацкае АУС на транспарце ўзбудзіла ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу па ч.2 арт.295 "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" КК Беларусі, якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым ён ужо судзімы за прычыненне смерці па неасцярожнасці падчас палявання. Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Па словах затрыманага, зброю і боепрыпасы ён збіраў для калекцыі. Акрамя таго, ён падазраецца ў крадзяжы аўтакамплектуючых і гаечных ключоў з мікрааўтобуса. Па гэтым факце таксама ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 "Крадзеж" КК РБ. -0-