Міліцыя Віцебшчыны будзе рабіць засады на чорных капальнікаў

Милиция Витебщины будет делать засады на черных копателей
Міліцыя Віцебскай вобласці занепакоеная актыўнасцю "чорных капальнікаў" і наступствамі іх супрацьпраўных дзеянняў у 2014 годзе, паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў.

Міліцыя Віцебскай вобласці занепакоеная актыўнасцю "чорных капальнікаў" і наступствамі іх супрацьпраўных дзеянняў у 2014 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў.

"Я ўжо не раз звяртаўся да гэтай тэмы, таму што былі ў нас і факты злоснага хуліганства - па артыкуле 339 КК, калі адбыліся рэзанансныя выбухі ў Віцебску ў 2013 годзе.

Але хвалююць і больш свежыя факты канца 2014 года. У Дубровне пры правядзенні раскопак адбыўся выбух, пры якім загінуў жыхар Аршанскага раёна. На месцы здарэння было знойдзена шмат выбухованебяспечных рэчываў.

У іншым выпадку пацярпеў немалады жыхар Талачына. Працуючы ў прыватнай фірме інжынерам, ён на працягу доўгага часу вёў незаконныя раскопкі і захоўваў у схованках цэлы арсенал узбраення і выбухованебяспечных рэчываў. Пры вобыску ў яго знайшлі буйныя запасы толу, пісталет, больш за 3,5 тыс. патронаў, снарады рознага калібра, узрывальнікі і іншае. У нас вядзецца ўлік асоб, якія займаюцца раскопкамі ў месцах вядзення баёў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Але пра гэтага чалавека мы даведаліся, толькі калі ён паступіў у бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі з-за выбуху", - распавёў Ігар Яўсееў.

Апошні факт быў у снежні, калі нарад патрульна-паставой службы заўважыў на лаўцы п'янага грамадзяніна, у якога пры дастаўленні ў медвыцвярэзнік было выяўлена пры сабе два электродетонатары. Пры наступным вобыску ў доме падазронага апынуўся цэлы арсенал: аўтамат ППШ, абрэз паляўнічай стрэльбы, самаробныя выбуховыя прыстасаванні, тры гранаты, тратылавыя шашкі, 775 патронаў рознага калібра, порах, а таксама складныя часткі агнястрэльнай зброі і гранат, самаробны прыбор для вядзення бясшумнай стральбы. Па факце канфіскацыі абрэза стрэльбы ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Па астатняй частцы зброі праводзіцца праверка.

У цэлым у 2014 годзе на тэрыторыі вобласці канфіскавана 557 адзінак агнястрэльнай зброі, у тым ліку незарэгістраванай - 186. Непасрэдна сёмым упраўленнем Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй выяўлена 19 злачынстваў дадзенай катэгорыі. У 12 выпадках у дачыненні да фігурантаў узбуджаны крымінальныя справы па арт. 295 КК. Праведзена каля 100 ператрусаў і аглядаў жылых памяшканняў, падчас якіх канфіскавана з незаконнага абароту 19 адзінак агнястрэльнай зброі, 8 - наразной, больш за 5 тыс. патронаў, звыш 33 кг выбуховых рэчываў, 285 снарадаў, 6 самаробных выбуховых прылад.

"Мы ўжо на працягу многіх гадоў праводзім аперацыю "Арсенал", у тым ліку ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі і службамі. Хачу папярэдзіць усіх чорных капальнікаў, што ў нас ёсць спісы людзей, якія гэтым прамысловяць, і карты вядзення баёў на тэрыторыі вобласці. Так што мы будзем рабіць планавыя засады і спыняць іх раскопкі", - падагульніў Ігар Яўсееў.

Кацярына Князева