Міліцыя Віцебска шукае мужчыну, які напаў на дзяўчынку і ўдарыў нажом яе абаронцу
Аддзел унутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска шукае падазраванага ў хуліганстве ў дачыненні да падлетка і нанясенні цялесных пашкоджанняў мужчыну, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.
Увечары 8 ліпеня ў пад'ездзе дома № 22-7 па праспекце Будаўнікоў разыскиваемы здзейсніў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да 13-гадовай дзяўчынкі, а таксама ўдарыў нажом мужчыну, які за яе заступіўся.
Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 КК - "Асабліва злоснае хуліганства".
Падазраванаму на выгляд 35-40 гадоў, гэта смуглы або загарэлы мужчына ростам каля 175-180 см сярэдняга целаскладу, твар авальны, носіць кароткую стрыжку - "пляцоўку". На перадплеччы або локцевым згіне адной з рук - татуіроўка. У момант здзяйснення злачынства быў апрануты ў чорныя штаны і майку з кароткім рукавом, пры сабе меў мацярчатую сумку чорнага колеру.
Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць любой інфармацыяй аб падазраваным, патэлефанаваць па тэлефонах: 27-18-32, 27-08-02, 8-029- 548-90-02 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.