Міліцыя Віцебскай вобласці за пяць дзён аперацыі «Арсенал» канфіскавала 70 адзінак зброі і больш за 13 кілаграмаў выбуховых рэчываў

Милиция Витебской области за пять дней операции «Арсенал» изъяла 70 единиц оружия и более 13 килограммов взрывчатки

Комплекс спецыяльных мерапрыемстваў «Арсенал» праводзіўся з 30 верасня па 4 кастрычніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Як распавёў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Сяргей Галыня, за час правядзення аперацыі з незаконнага абароту былі выведзены 70 адзінак зброі, 2400 боепрыпасаў, 250 выбуховых прылад, больш за 13 кілаграмаў выбуховых рэчываў.

Па артыкуле 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў узбуджана 9 крымінальных спраў, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў абароту зброі прыцягнуты 66 чалавек.

Тыя грамадзяне, якія здалі зброю добраахвотна, а такіх было 38 чалавек, ад крымінальнай адказнасці вызвалены.