Міліцыянты Віцебскай вобласці наведаюць бацькоўскія сходы для прафілактыкі падлеткавай злачыннасці
Сотруднікі міліцыі Віцебскай вобласці будуць прысутнічаць на школьных бацькоўскіх сходах з мэтай актуалізацыі іх ролі ў выхаванні дзяцей і прафілактыцы злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Аляксандр Руколь у перапынку сумесным пасяджэнні абласнога каардынацыйнага савета па рэалізацыі дэкрэта №18 і камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама.
За 9 месяцаў гэтага года на тэрыторыі вобласці адбыўся нязначны рост злачыннасці сярод непаўналетніх: з 213 у 2014 годзе да 214 - у бягучым. Разам з тым прыкметнае павелічэнне колькасці падлеткавых злачынстваў адзначаецца ў Першамайскім раёне Віцебска, Глыбоцкім, Ушацкім, Лепельскім і іншых рэгіёнах. "Для стабілізацыі абстаноўкі ў моладзевым асяроддзі намі сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі праводзяцца мерапрыемствы для ўцягвання падлеткаў, у тым ліку подуліковых, у карысную дзейнасць. Але гэтага недастаткова. Таму зараз мы хочам больш шчыльна папрацаваць з бацькамі, якія павінны больш часу ўдзяляць выхаванню сваіх атожылкаў. Бо гурткі і секцыі наведваюць далёка не ўсе дзеці, многія сядзяць дома за камп'ютарамі ці яшчэ горш - трапляюць пад чыйсьці дрэнны ўплыў", - растлумачыў Аляксандр Руколь.
Аб павышэнні бацькоўскай адказнасці нагадала і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Тамара Аляхновіч. Паводле яе слоў, з пачатку года 935 бацькоў былі аштрафаваны або папярэджаны за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў, што пацягнула парушэнне закона іх дзіцем. Прычым у 21 выпадку гэтым парушэннем стала знаходжанне ў стане наркатычнага ап'янення. У сувязі з гэтым увага пры гутарцы з бацькамі ў першую чаргу будзе нададзена распаўсюджванню спайсаў і міксаў.
На гэтую тэму праваахоўнікі ўжо выступілі у кожнай навучальнай установе, расказалі аб крымінальнай адказнасці і іншых наступствах. "У цяперашні час мы будзем прысутнічаць на ўсіх бацькоўскіх сходах для давядзення гэтай інфармацыі", - дадаў Аляксандр Руколь. Пры гэтым ён адзначыў, што ў агульнай структуры падлеткавай злачыннасці пераважаюць крадзяжы. Але разам з тым павялічылася колькасць угонаў (з 11 да 16), хуліганстваў (з 14 да 19), прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (з 0 да 2). Гэта сведчыць аб адсутнасці належнай выхаваўчай работы і аб тым, што падлеткі недастаткова ахоплены занятасцю.
Кацярына Князева, БелТА.