Міліцыянты возьмуць пад кантроль 82 месцы масавага адпачынку ў Віцебскай вобласці
Рашэннямі гаррайвыканкамаў у бягучым годзе дазволены 82 месцы масавага адпачынку, з якіх 69 размяшчаюцца паблізу вадаёмаў.
— Сістэматычныя рэйды там будуць праводзіцца ў спрыяльнае надвор'е і па буднях, і па выхадных і святах. Да патрулявання далучацца ратавальнікі МНС і АСВОДа, ляснікі, прадстаўнікі іншых ведамстваў, — сказаў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Петкун. — Галоўныя задачы — забеспячэнне грамадскага парадку, дарожнай і пажарнай бяспекі, папярэджанне гібелі людзей на вадзе, захаванасць асабістай маёмасці грамадзян.
Міліцыянеры ў першую чаргу арыентаваны на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў. У прыватнасці, на спыненне фактаў распіцця алкагольных напояў, купання, палення і развядзення вогнішчаў у забароненых месцах. Не застануцца без увагі пад'язныя шляхі да вадаёмаў і абочыны дарог. Многія адпраўляюцца на адпачынак на аўтамабілях і нямала паркуюць іх з парушэннямі Правілаў дарожнага руху.
— Купанне ў забароненых месцах пагражае штрафам да 3 базавых велічынь, злоўжыванне спіртным — да 15 БВ, хуліганства — да 30 БВ або адміністрацыйным арыштам, — адзначыў Вячаслаў Алегавіч. — Чаго толькі не нагадаю, што жадаючым выкупацца ці развесці вогнішча трэба выконваць неабходныя правілы бяспекі. А бацькі не павінны пакідаць без нагляду сваіх дзяцей.