Мінчанін Мікіта Белька стаў уладальнікам Гран-пры міжнароднага конкурсу "Халі-Хало" у Наваполацку

Минчанин Никита Белько стал обладателем Гран-при международного конкурса \"Халі-Хало\" в Новополоцке
Мінчанін Мікіта Белька стаў уладальнікам Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Халi-Хало" у Наваполацку. У якасці прыза ўладальніку галоўнай узнагароды песеннага форуму ўручаны прафесійны мікрафон.




Першыя месцы ў трох узроставых катэгорыях жюры размеркавала наступным чынам. У малодшай групе (ад 8 да 10 гадоў) - Даніэль Вольскі (Мінск), у сярэдняй (ад 11 да 13 гадоў) - Ліліяна Садоўская (Магілёў), у старэйшай (ад 14 да 16 гадоў) - Алена Алферына (Румынія). 

Спампаваць спіс пераможцаў.

З заслужанай перамогай усіх лаўрэатаў конкурсу павіншавала старшыня міжнароднай судейскай калегіі заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Яна таксама звярнула ўвагу на важнасць наяўнай узроставай градацыі пераможцаў песеннага форуму, што дазваляе юным выканаўцам па меры сталення спрабаваць свае сілы ў розных катэгорыях і спрыяе іх прафесійнаму станаўленню. "Няхай конкурс "Халi-Хало" нараджае сапраўдных зорак", - пажадала Ірына Дарафеева.

На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, у выніку за перамогу на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан" 18-19 лістапада спаборнічалі 56 вакалістаў. У складзе жюры майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі педагогі па вакале, кампазітары і дзеячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны.

Конкурс праводзіцца ў мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, садзейнічання творчаму развіццю і выканальніцкаму майстэрству дзяцей і моладзі, папулярызацыі дзіцячай музычнай творчасці, выхавання мастацкага густу, адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанру, пазіцыянавання дзіцячай вакальнай творчасці як неад'емнай часткі культуры Беларусі, абмену творчымі ідэямі і практычным вопытам.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.

БЕЛТА. Фота БЕЛТА і газеты «Наваполацк сегодня».