Мінэканомікі Беларусі зацвердзіла план мерапрыемстваў па арганізацыі ў рэгіёнах сеткі startup-школ
У Беларусі зацверджаны План мерапрыемстваў па арганізацыі ў рэгіёнах сеткі startup-школ і правядзенні конкурсаў інавацыйных бізнес-праектаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.
"Першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў зацвердзіў узгоднены з зацікаўленымі План мерапрыемстваў па арганізацыі ў рэгіёнах сеткі startup-школ і правядзенні рэгулярных інтэрактыўных конкурсаў інавацыйных бізнес-праектаў для пачаткоўцаў прадпрымальнікаў з абавязковым удзелам прыватных інвестараў на 2013 год", - адзначылі ў Мінэканомікі.
Дакумент прадугледжвае правядзенне 59 startup-мерапрыемстваў на працягу года ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі. Азнаёміцца з планам можна на сайце міністэрства.
У цяперашні час Мінэканомікі ўзаемадзейнічае з пяццю ключавымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенні startup-мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі: ГА "Супольнасць бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў" БАВІН (г.Мінск); ТАА "Стартап Тэхналогіі" (г.Мінск); АДА "Віцебскі бізнес-цэнтр" (г.Віцебск); Гродзенская ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (г.Гродна); УКП "Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва" (г.Магілёў).
У 2012 годзе было праведзена 167 startup-мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 8,1 тыс. чалавек. Было разгледжана 917 startup-праектаў, прафінансавана 35.