Мінэканомікі Беларусі ў снежні зарэгістравала два новыя цэнтры падтрымкі малога прадпрымальніцтва

13 снежня, Мінск /Наталля Вербіцкая - БЕЛТА/. Камісія па падтрымцы прадпрымальніцтва пры дэпартаменце па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі ў снежні бягучага года прыняла рашэнне аб рэгістрацыі двух новых цэнтраў падтрымкі малога прадпрымальніцтва – у Віцебску і ў Оршы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі. Прынята рашэнне аб рэгістрацыі ў якасці цэнтра падтрымкі малога прадпрымальніцтва ўстановы адукацыі "Віцебскі абласны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў "Закон і Парадак-Бухгалтар" і камунальнага унітарнага кансалтынгавага прадпрыемства "Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва". Усяго ў Беларусі ў цяперашні час дзейнічае 52 такія цэнтры. Па іх колькасці лідзіруе Мінск, дзе зарэгістравана 16 цэнтраў падтрымкі малога прадпрымальніцтва. У Магілёўскай вобласці іх налічваецца дзевяць, у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай - па 6, у Віцебскай - 7, у Мінскай - 2. Акрамя таго, дзейнічае 9 інкубатараў малога прадпрымальніцтва. У Мінску зарэгістравана два інкубатары. Па адным інкубатары ёсць у Мінскім раёне, Гродзенскай вобласці, Магілёве, Віцебску, Гродне, Гомелі, Брэсце. Цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва аказваюць інфармацыйна-кансалтынгавую падтрымку суб'ектам малога прадпрымальніцтва, беспрацоўным, студэнтам і іншым катэгорыям грамадзян. Цэнтры прадстаўляюць даведачную і аналітычную інфармацыю, кансультуюць па розных пытаннях стварэння і кіравання арганізацыяй, аказваюць метадычную падтрымку суб'ектам малога прадпрымальніцтва, дапамогу ў падрыхтоўцы бізнес-планаў, садзейнічанне ў атрыманні крэдытаў і падрыхтоўцы кадраў.-0-