Мінэканомікі праводзіць збор прапаноў бізнесу па ўдасканаленні дзелавога асяроддзя
Міністэрства эканомікі праводзіць збор інфармацыі ад суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.
Мэта апытання – выявіць нормы і патрабаванні заканадаўства, якія састарэлі, неактуальныя альбо пагаршаюць умовы вядзення бізнесу.
Свае прапановы прадпрымальнікі могуць накіраваць шляхам запаўнення Google формы да 28 сакавіка 2025 г.
Усе атрыманыя адказы будуць дэталёва прапрацаваны Мінэканомікі сумесна з дзяржорганамі-рэгулятарамі.
У далейшым ініцыятывы дзелавой супольнасці, накіраваныя на дэкрыміналізацыю эканамічных рызык, павышэнне якасці прававога рэгулявання, развіццё дыялогу «улада – бізнес», будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы праекта нарматыўнага прававога акта Кіраўніка дзяржавы.