Мінфін Беларусі выдзеліць Br15 млрд. на дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям у ліквідацыі наступстваў засухі
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі ў 2010 годзе з рэспубліканскага бюджэту з фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі, катастрофамі, выдзеліць Br15 млрд. на аказанне дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям у ліквідацыі наступстваў засухі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №1381 ад 27 верасня 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Саўміна.
У тым ліку Брэсцкаму аблвыканкаму даручана выдзеліць Br1,7 млрд., Віцебскаму – Br1,3 млрд., Гомельскаму – Br8 млрд., Гродзенскаму – Br1 млрд., Мінскаму – Br1 млрд. і Магілёўскаму аблвыканкаму – Br2 млрд.
Міністэрства фінансаў таксама павінна забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых сродкаў.-0-