Мінфін ЗША працягнуў змякчэнне санкцый у дачыненні да "Лакафарбы" і "Полацк-Шкловалакно"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз працягнула рашэнне аб змякчэнні санкцый у дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" - ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства фінансаў ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Рашэнне аб прыпыненні эканамічных абмежаванняў у дачыненні да гэтых беларускіх прадпрыемстваў працягнута да 31 мая 2010 года. Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім". 5 верасня 2008 года Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да двух ААТ - "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было працягнута да 1 чэрвеня, затым - да 30 лістапада 2009 года.-0-