Мінінфарм: недапушчальнае распаўсюджванне літаратуры, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны

Недапушчальнае распаўсюджванне літаратуры, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны.

"Супрацоўнікі найбуйнейшага ў Расіі выдавецтва "Эксмо" затрыманы па справе аб экстрэмізме. Паводле даных расійскіх СМІ, прычына затрымання - прапаганда прызнанага экстрэмісцкім і забароненага на тэрыторыі Расіі міжнароднага руху ЛГБТ у кнігах выдавецтва Popcorn books. Цікавасць праваахоўнікаў да дадзенага выдавецтва заканамерная і абгрунтавана зразумелая, бо толькі ў спісе друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, твораў і аўтараў, выдадзеных выдавецкай групай "ЭКСМО-АСТ", у тым ліку выдавецтвам "Popcorn Books", больш за 50%", - адзначылі ў Мінінформе.

Гэтыя кнігі, на думку членаў Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі, сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, з'яўляюцца крыніцай прапаганды нетрадыцыйных сексуальных адносін, парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, ужывання наркотыкаў, а таксама папулярызацыі нетрадыцыйных для беларускага грамадства субкультур.

"Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па распаўсюджванні друкаваных выданняў, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, самастойна правесці рэвізію рэалізуемых друкаваных выданняў і самастойна вылучыць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны, а таксама перагледзець спіс сваіх контрагентаў і пастаўшчыкоў, якія дазваляюць сабе выдаваць і распаўсюджваць літаратуру такога зместу насуперак маральным прынцыпам і сумленню, - падкрэслілі ў ведамстве. - Напамінаем, распаўсюджванне падобнай шкоднаснай літаратуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена".

"БелТА"